Айртан Сэна
бразыльскі аўтагоначнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Айртан Сэна да Сылва (па-партугальску: Ayrton Senna da Silva (зьвесткі), [aˈiʁtõ ˈsẽnɐ dɐ ˈsiwvɐ]; 21 сакавіка 1960, Сан-Паўлу, Бразылія — 1 траўня 1994, Балёньня, Італія) — бразыльскі аўтагоншчык, чэмпіён сьвету ў Формуле-1 1988, 1990 і 1991 рокаў.
Айртан Сэна | |
Ayrton Senna | |
Нарадзіўся | 21 сакавіка 1960 Сан-Паўлу, Бразылія |
---|---|
Памёр | 1 траўня 1994 (34 гады) Балёньня, Італія |
Кар’ера ў Формуле-1 | |
Грамадзянства | |
Гады дзейнасьці | 1984—1994 |
Каманды | Тоўлмэн, Лотус, Макларэн, Ўільямз |
Рухавікі | Hart, Renault, Honda, Ford |
Удзелаў | 162 (161 старт) |
Чэмпіёнстваў | 3 (1988, 1990, 1991) |
Перамогаў | 41 |
П’едэсталаў | 80 |
Пунктаў | 610 (614)[lower-alpha 1] |
Стартавых лідэрстваў | 65 |
Найхутчэйшых колаў | 19 |
Першая гонка | Гран-пры Бразыліі 1984 году |
Першая перамога | Гран-пры Партугаліі 1985 году |
Апошняя перамога | Гран-пры Аўстраліі 1993 году |
Апошняя гонка | Гран-пры Сан-Марына 1994 году |
Узнагароды | |
Подпіс | |
ayrtonsenna.com.br (парт.) (анг.) |
Найбольшага посьпеху Айртан Сэна дабіўся, выступаючы за Макларэн-Хонду. У 1988 року яны з паплечнікам Аленам Простам перамаглі ва ўсіх гонках сэзону, акрамя аднае, а Айртан Сэна заваяваў першае чэмпіёнства. Праз год чэмпіёнам стаў Прост, а Сэна заваяваў два чэмпіёнскія тытулы ў наступныя гады. Ён здабыў для «Макларэну» найбольшую колькасьць перамог за іншых кіроўцаў, а таксама трымае рэкорд у шэсьць перамог на Гран-пры Манака.
З 1994 року перайшоў у каманду Ўільямз. Загінуў у тым жа сэзоне ў выніку аварыі на Гран-пры Сан-Марына[2].