Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца
міжурадавая арганізацыя дзяржаваў Ціхага акіяну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца — міжурадавая арганізацыя дзяржаваў Ціхага акіяну, заснаваная ў лістападзе 1989 году.
Quick Facts Абрэвіятура, Папярэднік ...
Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца | |
анг. Asia-Pacific Economic Cooperation | |
Дзяржавы-ўдзельніцы АЦЭС (зялёным, 2022 год) | |
Абрэвіятура | АЦЭС |
---|---|
Папярэднік | Рада Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы |
Дата ўтварэньня | 6 лістапада 1989 (34 гады таму) |
Тып | гаспадарчая |
Юрыдычны статус | міжурадавая арганізацыя |
Мэта | вольны гандаль на Ціхім акіяне |
Штаб-кватэра | алея Хэн Муі Кена, д. 35[1] |
Месцазнаходжаньне | Сынгапур |
Каардынаты | 1°17′26″ пн. ш. 103°46′41″ у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Ціхі акіян |
Сяброўства | 20 дзяржаваў (2022 год)[2] |
Афіцыйныя мовы | ангельская |
Старшыня | Прают Чан-Ача |
Выканаўчая кіраўніца | Рэбэка Санта-Марыя |
Кіроўны орган | Сустрэча правадыроў[3] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 50 (2022 год)[4] |
Сайт | apec.org |
Close
На 2022 год улучала 20 дзяржаваў-удзельніц[5]. Для ўхваленьня пастановаў штогод ладзілі Сустрэчу гаспадарчых правадыроў і Міністарскую сустрэчу між МЗС, галіновыя міністарскія сустрэчы і паседжаньне Рады бізнэс-дарадцаў[6]. Распрацоўкай пастановаў загадвала Сустрэча старэйшых службоўцаў, якую ладзілі тройчы на год. Гэтыя службоўцы накіроўвалі працу 4-х камітэтаў: 1) гандлёва-інвэстыцыйнага, 2) гаспадарча-тэхнічнай супрацы, 3) гаспадарчага, 4) бюджэтна-кіраўнічага[7].