![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Adam_Smith_The_Muir_portrait.jpg/640px-Adam_Smith_The_Muir_portrait.jpg&w=640&q=50)
Адам Сьміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́дам Сьміт (па-ангельску: Adam Smith; 16 чэрвеня 1723, Керкалдзі — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатляндзкі эканаміст, філязаф-этык і аўтар, а таксама адзін з заснавальнікаў клясычнае школы эканамічнае думкі і ключавая фігура ў эпоху Шатляндзкай асьветы[1]. Сьміт зьяўляецца вядомым дзякуючы двум ягоным клясычным творам: «Тэорыя маральных пачуцьцяў» (1759) і «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» (1776). Апошні ягоны твор, як правіла, лічыцца першай сучаснай працай па эканоміцы[2].
Адам Сьміт | |
Adam Smith | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 16 чэрвеня 1723 |
---|---|
Месца нараджэньня | Керкалдзі, Шатляндыя, Вялікабрытанія |
Дата сьмерці | 17 ліпеня 1790 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | Эдынбург, Шатляндыя, Вялікабрытанія |
Школа/традыцыя | Клясычная школа эканамічнай думкі |
Пэрыяд | сучасная эканоміка |
Кірунак | Заходняя філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | Палітычная філязофія, этыка, эканоміка |
Значныя ідэі | клясычная эканоміка, сучасны свабодны рынак, падзел працы, «нябачная рука рынка» |
Аказалі ўплыў | Арыстотэль, Батлер, Кідэніюс, Гобс, Г’юм, Хатчэсан, Джон Лок, дэ Мандэвіль, Пэцьці, Кёнэ |
Наступнікі | Бэльграна, Чомскі, Конт, Дарвін, Энгельс, Фрыдман, Хаек, Кейнз, Маркс, Мальтус, Міл, Мантэск’ё, Рэнд, Рыкард, айцы-заснавальнікі ЗША |
![]() |
Сьміт вывучаў сацыяльную філязофію ва ўнівэрсытэце Глазга і ў Бэйліял-Коледж у Оксфардзе, дзе ён быў адным зь першых студэнтаў, што атрымалі стыпэндыі шатляндзага філянтропа Джона Снэла. Пасьля заканчэньня навучаньня, Сьміт прачытаў пасьпяховую сэрыю публічных лекцыяў у Эдынбургу, што прывяло яго да супрацоўніцтва з Дэйвідам Г’юмам падчас часу Шатляндзкай асьветы. Пасьля Сьміт стаўся прафэсурам у Глазга, выкладаючы маральную філязофію. У гэты час ён напісаў і апублікаваў «Тэорыю маральных пачуцьцяў». Надалей Сьміт адправіўся ў падарожжа па ўсёй Эўропе, дзе ён сустрэў іншых інтэлектуальных геніяў свайго часу.
Сьміт заклаў асновы клясычнай свабоднай рынкавай эканамічнай тэорыі. «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» стала папярэднікам сучаснай акадэмічнай эканамічнай дысцыпліны. У гэтай і іншых працах, Сьміт распрацаваў канцэпцыю падзелу працы і меркаваў, што рацыянальная карысьлівасьць і канкурэнцыя могуць прывесьці да эканамічнага росквіту. У 2005 годзе кніга «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» была ўключана ў лік 100 найлепшых шатляндзкіх кніг усіх часоў[3].