грамада Астурыі (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Авіе́да (па-гішпанску: Oviedo, па-астурыйску: Uviéu) — горад на поўначы Гішпаніі, сталіца Астурыйскага княства й правінцыі Астурыя. У горадзе маецца хрысьціянская рэліквія хустка з Авіеда, якая ўхваляецца ў Авіедаа з IX стагодзьдзя[1]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.
Авіеда | |||||
гішп. Oviedo | |||||
Катэдральны сабор | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Астурыя | ||||
Правінцыя: | Астурыя | ||||
Кіраўнік: | Альфрэда Кантэлі[d] | ||||
Плошча: | 18,665 км² | ||||
Вышыня: | 232 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 224 005 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 12 001,34 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 33001–33013 | ||||
Нумарны знак: | O | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°21′45″ пн. ш. 5°51′1″ з. д. | ||||
Авіеда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.oviedo.es/ |
Як мяркуецца, горад быў заснаваны двума манахамі: Янам і Ноланам — у 761 годзе. У паселішчы ў хуткім часе было завершана будаўніцтва невялікага храма ў гонар Сьвятога Віцэнта. Тым ня менш, археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагодзьдзі.
У 794 годзе Авіеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаг зь ягонага пахода супраць хрысьціянскіх каралеўстваў[2].
Кароль Фруэла I, чацьвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Падчас панаваньня Альфонса II горад стаўся сталіцай каралеўства.
У гэты пэрыяд Авіеда стаўся цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкаваная вэстготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцыяў. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у час кіраваньня Раміра I.
Эканоміка гораду моцна залежыць ад сэктара паслуг. У цэнтры Авіеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус гораду як адміністрацыйнага цэнтру рэгіёну падтрымлівае вялікую колькасьць працоўных месцаў у дзяржаўным кіраваньні.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.