Авідыюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Публіюс Авідыюс Назон (па-лацінску: Publius Ovidius Naso; 20 сакавіка 43 да н. э., Сульмона, Рымская рэспубліка — 17 н. э., Томы, Старажытная Грэцыя) —- рымскі паэт, аўтар трох вялікіх зборнікаў эратычнай літаратуры: «Гераіні», «Каханьне» й «Навука каханьня». Вядомы таксама па паэмах «Мэтамарфозы», «Фасты» (аб рымскім каляндары) і па зборніках «Смутак» (альбо «Жалоба») й «Пантыйскія лісты», што былі напісаны Авідыюсам падчас знаходжаньня ў высылцы ля Чорнага мора. Ён лічыцца майстрам элегічнага верша й традыцыйна разам з Вэргіліюсам і Гарацыюсам лічыцца канонікам лацінскай літаратуры. Ягоныя творы значна паўплывалі на эўрапейскае мастацтва й літаратуру. Ягоныя вершы шмат імітавалі падчас Позьняй антычнасьці й Сярэднявечча, творчасьць Авідыюса зрабіла вырашальны ўплыў на эўрапейскае мастацтва й літаратуру, і застаецца адным з найважнейшых крыніцаў клясычнай міталёгіі[3].
Публіюс Авідыюс Назон | |
Publius Ovidius Naso | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Публіюс Авідыюс Назо |
Нарадзіўся | 20 сакавіка 43 да н. э. Сульмона, Рымская рэспубліка |
Памёр | 17(0017) Томы, цяпер Канстанца, Старажытная Грэцыя |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Жанр | элегія, драма, эпас |
Мова | лацінская мова[1][2] |
Значныя творы | Мэтамарфозы |
Уладзіслаў Сыракомля ў вершы «Авідыюс на Палесьсі» абыграў паданьне пра высылку ў I стагодзьдзі Авідыюса ў славянскія землі й наяўнасьць на Палесьсі некалькіх узвышшаў з назваю Авідушавыя горы. Некаторыя творы Авідыюса былі перакладзены на беларускую мову Максімам Багдановічам.