![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Russian_Empire-1899-Coin-5-Obverse.jpg/640px-Russian_Empire-1899-Coin-5-Obverse.jpg&w=640&q=50)
Авэрс
пярэдні бок манэты, мэдалю, банкноты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Авэрс (па-француску. avers, па-лацінску. adversus — павернуты тварам) — галоўны бок, правы, манэты, банкноты, мэдаля.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Russian_Empire-1899-Coin-5-Obverse.jpg/320px-Russian_Empire-1899-Coin-5-Obverse.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Rouble-1961-Paper-1-Obverse.jpg/640px-Rouble-1961-Paper-1-Obverse.jpg)
На авэрсе манэты звычайна зьмяшчалася выява караля, цара, князя, ці ягоная манаграма альбо імя.
Пры іх адсутнасьці авэрс вызначаецца па баку, на якім зьмешчаны герб, ці вызначана вартасьць.
На мэдалі — бок, на якім паведамляецца пра нагоду біцьця.
На банкноце — бок, дзе надрукаваны герб, ці подпіс асобы, адказнай за выпуск.
На здымках ці сканах авэрс прынята зьмяшчаць зьлева ці зьверху ад супрацьлеглага боку — рэвэрсу.