![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Aare_river_in_Bern.jpg/640px-Aare_river_in_Bern.jpg&w=640&q=50)
Аарэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аарэ, Арэ (па-нямецку: Aare, па-француску: Aar) — рака ў Швайцарыі, левы прыток Райна. Даўжыня 295 км, плошча водазбора каля 17,8 тыс. км ². Сярэдні расход вады каля 560 м ³ / с.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Aare_river_in_Bern.jpg/640px-Aare_river_in_Bern.jpg)
Бярэ пачатак у ледавіку Аарэ на захад ад перавала Грымзэль ў Бэрнскіх Альпах. У верхнім цячэньні Аарэ — тыповая горная рака; ў даліне ўтварае вадаспад Гандэк вышынёй 46 мэтраў. Працякае праз Брыенцкае й Тунскае возера, пасьля чаго праходзіць праз Тун, а ніжэй па плыні фармуе стромкую лукавіну, абмывае высокую скалу, на якой і быў заснаваны горад Бэрн — сталіца Швайцарыі; далей цячэ па Швайцарскім плято.