малдоўскі дзяржаўны дзеяч, фінансіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Іён Кіку (па-малдаўску: Ion Chicu; 28 лютага 1972, в. Пыржалцень, Калараскі раён, Малдаўская ССР, СССР) — малдоўскі дзяржаўны дзеяч, фінансіст. Міністар фінансаў Рэспублікі Малдова з 10 сьнежня 2018 па 8 чэрвеня 2019 году. Прэм’ер-міністар Рэспублікі Малдова з 14 лістапада 2019 году.
Іён Кіку | |
14 лістапада 2019 — 31 сьнежня 2020 | |
Папярэднік | Мая Санду |
Наступнік | Аурэліу Чакой[d] |
10 сьнежня 2018 — 8 чэрвеня 2019 | |
Папярэднік | Octavian Armașu[d] |
Наступнік | Натальля Гаўрыліца[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 лютага 1972 (52 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
У 1994 скончыў факультэт мэнэджмэнту Акадэміі эканамічных навук Малдовы. Валодае расейскай, ангельскай і францускай мовамі.
У 2005—2006 — дырэктар Галоўнага ўпраўленьня структурных рэформаў Міністэрства эканомікі і гандлю Рэспублікі Малдова, дарадца першага віцэ прэм’ер-міністру Зінаіды Грачанай[1][2].
З 1 сакавіка 2006 па 2008 гады — намесьнік Міністра фінансаў Рэспублікі Малдова[2]. 12 сьнежня 2007 году прысвоены чын: «I ранг, дзяржаўны дарадца Рэспублікі Малдова III клясы»[3].
З 4 красавіка 2008 году па 9 верасьня 2009 году — галоўны дзяржаўны дардца па эканамічных пытаньнях і зьнешняй палітыцы прэм’ер-міністра Рэспублікі Малдова Зінаіды Грачанай[4][5].
Таксама займаў пасаду старшыні Рады стратэгічнага разьвіцьця мэдычнага ўнівэрсытэту імя Мікалая Тэстэміцану, працаваў кансультантам па кіраваньні дзяржаўнымі фінансамі ў розных праектах.
З 2 студзеня па 12 сьнежня 2018 году — генэральны сакратар Міністэрства фінансаў[6][7].
З 10 сьнежня 2018 па 8 чэрвеня 2019 году — міністар фінансаў Рэспублікі Малдова[8].
Зь ліпеня па лістапад 2019 году — дарадца па эканамічных пытаньнях Прэзыдэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона.
12 лістапада 2019 году Парлямэнт Малдовы вынес вотум недаверу Ўраду. За дадзеную пастанову прагаласавала 52 дэпутаты з 101. Падставай для вынясеньня вотуму стала ініцыятыва кабінэту міністраў па зьмяненьні заканадаўства, якія вызначаюць працэдуру абраньня Генэральнага пракурора Малдовы[9][10].
13 лістапада Ігар Дадон вылучыў кандыдатуру Кіку на пасаду прэм’ер-міністра Малдовы[11]. 14 лістапада парлямэнт краіны зацьвердзіў яго[12]. Дадон назваў Кіку «тэхнакратам, прафэсіяналам, які ня быў у аніякай палітычнай партыі». Новы ўрад падтрымалі 62 заканадаўцы з 101.
У той жа дзень Кіку абвясьціў, што яго ўрад «выканае ўсе абавязацельствы дзяржавы перад зьнешнімі партнэрамі і міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, перш за ўсё МВФ і Сусьветным банкам»[13]. На наступны дзень ён быў прадстаўлены супрацоўнікам Дзяржаўнай канцылярыі[14]. У склад ураду Кіку з ураду Санду быў прызначаны толькі Павал Войка, які зьмяніў пасаду міністра абароны на пасаду міністра ўнутраных спраў.
20 лістапада наведаў Маскву зь першым рабочым візытам, дзе правёў перамовы са Старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыем Мядзьведзевым[15][16].
Жанаты, мае трое дзяцей[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.