![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Naghsh-e-jahan_masjed-e-shah_esfahan.jpg/640px-Naghsh-e-jahan_masjed-e-shah_esfahan.jpg&w=640&q=50)
Ісфаган (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісфаган (па-пэрсыдзку: اصفهان, трансьл. Esfāhān) — горад у Іране, цэнтар астану Ісфаган. Разьмешчаны за 340 км на поўдзень ад Тэгерану. Насельніцтва складае 1 908 609 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва горад Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва аглямэрацыі Ісфагану складала 3 793 101 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва раён Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). У мэтрапалітэнскі раён уваходзяць гарады Зарын-Шагр, Фуладшагр, Наджафабад, Хамэйні-Шагр. Адзін з найбольшых гарадоў у сьвеце.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ісфаган.
Хуткія факты
Ісфаган | |
пэрс. اصفهان | |
![]() | |
Краіна: | Іран |
Астан: | Ісфаган |
Мэр: | Мартэза Сакеян Нэджад |
Плошча: | 280 км² |
Вышыня: | 1590 м н. у. м. |
Насельніцтва (2012) | |
колькасьць: | 1 908 968 чал. |
шчыльнасьць: | 6817,74 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3:30 |
Тэлефонны код: | 031, 0913 |
Паштовы індэкс: | 811 |
Геаграфічныя каардынаты: | 32°39′9″ пн. ш. 51°40′29″ у. д. |
Ісфаган на мапе Ірану ![]() ![]() Ісфаган | |
![]() | |
https://isfahan.ir/ |
Закрыць