From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісая Бэрлін (па-ангельску: Isaiah Berlin; 6 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — ангельскі філёзаф, гісторык ідэяў, тэарэтык. Ляўрэат Ерусалімскай прэміі 1979 году.
Ісая Бэрлін | |
па-ангельску: Isaiah Berlin | |
Імя пры нараджэньні | па-латыску: Jesaja Berlins |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1909[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 лістапада 1997[1][2][3][…] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Школа/традыцыя | лібэралізм, аналітычная філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | палітычная філязофія, гісторыя ідэяў, філязофія гісторыі, лібэралізм, этыка, марксізм, гісторыя Расеі, расейская літаратура, сучасная гісторыя, рамантызм |
Значныя ідэі | Дзьве канцэпцыі свабоды, ацэнкавы плюралізм, зваротная асьвета |
Аказалі ўплыў | Робін Джордж Колінгвуд[d] і Раймон Арон[d] |
Вучні | Джэфры Мідглі[d] |
Ісая Бэрлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай габрэйскай сям’і. Разам зь сям’ёю жыў у Пскове, сьведка падзеяў лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкага перавароту 1917 году. Сям’я зьехала з Латвіі ў Ангельшчыну ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончыў Оксфардзкі ўнівэрсытэт і атрымаў ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Бэрлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадох ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне вывучаў Ўінстан Чэрчыль.
У 1974 г. ён стаў прэзыдэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Бэрлін — прафэсар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Ўсіх Душ у Оксфардзе.
Быць лібэралам, значыць жыць і даваць жыць іншым. | ||
—Ісая Бэрлін |
Лібэральная дзяржава — гэта дзяржава з максымальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максымальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасьць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных. | ||
—Ісая Бэрлін |
У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзьвяла Ісаю Бэрліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.
Шматлікія працы І. Бэрліна прысьвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасьці, нараджэньню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібэралізм і яе разладу з заходнім лібэралізмам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.