From Wikipedia, the free encyclopedia
Інсульт — гострае парушэньне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (напрацягу некалькіх хвілінаў ці гадзінаў) зьяўленьнем асяродкавай ці агульнамазгавой нэўралягічнай сымптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны й прыводзіць да сьмерці хворага ў больш кароткі працяг часу з прычыны цэрэбральнаваскулярнай паталёгіі. Узьнікае раптоўна ў выніку цяжкага ўскладненьня атэрасклерозу, гіпэртаніі, хваробаў сэрца, артэрыяў і крыві.
З улікам часу рэгрэсіі нэўралягічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэньні мазгавога кровазвароту (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу 24 гадзінаў, у адрозьненьне ад самаго інсульта) і малы інсульт (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу трох тыдняў пасьля пачатку хваробы). Судзінныя захворваньні мозга займаюць другое месца ў структуры сьмяротнасьці ад захворваньняў сыстэмы кровазварота пасьля ішэмічнай хваробы сэрца.[1][2]
2/3 інсультаў здараюцца ва ўзросьце пасьля 60 гадоў. Амаль палова хворых памірае ў першы год пасьля захворваньня. Толькі кожны пяты сярод выжыўшых захоўвае працаздольнасьць[3].
Адрозьніваюць тры віды інсульту (частасьць выяўленьня 4:1:0,1).
Прадухіленьню хваробы спрыяе штодзённае разьмінаньне, устойлівы распарадак харчаваньня, адмаўленьне тытунепаленьня і ўжываньня сьпірта[5].
Узьнікненьню інсульта спрыяе павышаны крывяны ціск, атэрасклероз, сардэчная недастатковасьць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленьне, дыябэт, ішэмія і сядзячы лад жыцьця[6].
Немач выяўляецца праз слабасьць, страту адчувальнасьці (паралюш) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэньне зроку, цяжкасьць маўленьня і разуменьня простых сказаў, замараку, страту раўнавагі ў спалучэньні з дваеньнем у вачах і аняменьнем, галаўны боль[7], цяжкасьці з глытаньнем[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.