места ў Калінінградзкай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
І́нстэрбург[1], Вы́струч[2] (ням. Insterburg; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Чарняхоўск, рас. Черняховск) — места ў Расеі, на сутоках Анграпы і Інстручы, якія ўтвараюць раку Прэголу. Адміністрацыйны цэнтар Чарняхоўскага раёну Калінінґрадзкае вобласьці. Трэцяе паводле колькасьці насельніцтва места ў вобласьці пасьля Караляўцу (Калініграду) і Тыльзыту.
Інстэрбург лац. Insterburg | |||||
рас. Черняховск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1336 | ||||
Горад з: | 10 кастрычніка 1583 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Калінінградзкая вобласьць | ||||
Плошча: | 58 км² | ||||
Вышыня: | 30 м н. у. м. | ||||
Нацыянальны склад: | расейцы — 86,4 % | ||||
Тэлефонны код: | 40141 | ||||
Паштовы індэкс: | 238150–238169 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′0″ пн. ш. 21°49′0″ у. д. | ||||
Інстэрбург | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://inster39.ru |
Назва места паходзіць ад ракі Інстручы (Інстры) (ням. Inster).
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Instirburg (1336 год)[3].
У 1337 годзе з ініцыятывы вялікага маґістра Дытрыха фон Альтэнбурґа і баварскага прынца Генрыха XIV крыжакі збудавалі замак пад назвай Інстэрбурґ на месцы захопленае прускае крэпасьці Unsatrapis[4]. У 1376 годзе ліцьвіны спалілі паселішча пад замкам, але замак, відаць, не захапілі. За часамі Трынаццацігадовае вайны ў 1457 годзе замак захапілі палякі. Ля падножжа замка ўтварылася паселішча, якое 10 кастрычніка 1583 году атрымала мескія правы. 9 чэрвеня 1590 году места зьнішчыў пажар, у якім ацалелі 9 з 149 дамоў, касьцёл і школа.
Нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, у сваім дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага» пры выкладаньні гісторыі і геаграфіі Прусіі (як васала Рэчы Паспалітай) адзначаў, што ў Інстэрбургу «у часы Генэнбэргера(en), жылі амаль толькі літоўцы, і звыш 15 тысячаў былі шаўцамі»[5]. Паводле гісторыка Вацлава Пануцэвіча, у гэты час у Прусіі захоўвалася славянскае насельніцтва на поўдзень і паўднёвы ўсход ад ракі Прэголы — старажытнай мяжы з жамойтамі[6].
У 1601 годзе ў Інстэрбурґу пачалася чума, аднак пазьней надышоў добры пэрыяд для места, калі ў 1632 годзе курфюрст Ґеорґ Вільгельм перанёс сваю рэзыдэнцыю з Караляўцу ў Інстэрбурґ. У 1643—1648 гадох у замку жыла ўдава караля Густава Адольфа, каралева Швэцыі Марыя Элеанора. У XVII стагодзьдзі места цярпела ад шматлікіх вайсковых паходаў і ўварваньняў. Калі Брандэнбурґ уступіў у зьвяз з Швэцыяй, татары ў 1657 годзе напалі на Інстэрбурґ і часткова спалілі яго, а таксама сагналі шмат яго жыхароў. У 1679 годзе места занялі швэды. У 1680 годзе Інстэрбурґ атрымаў сваю першую ўласную залогу. У 1690 годзе зноў адбыўся вялікі пажар. У 1709 годзе ў выніку чарговае чумы места апусьцела. Дзеля аднаўленьня жыхарства туды перывезьлі перасяленцаў з Жамойці й Швайцарыі. Першы рэфармацкі касьцёл збудавалі ў 1736 годзе. За часамі Сямігадовае вайны 1758—1762 гадоў места занялі расейцы.
Па адміністрацыйнай рэформе Прусіі ў 1815 годзе Інстэрбурґ стаў цэнтрам акругі (Kreis) і ўвайшоў у склад Gumbinnen Regierungs. У пачатку XIX стагоддзя ў месьце было 5 тысяч жыхароў. У 1818 годзе тут загінуў расейскі фэльдмаршал Міхаіл Барклай дэ Толі. У адпаведнасьці з важнасьцю Інстэрбургу як месца знаходжаньня апэляцыйнага суду, паміж 1833 і 1835 гадамі тут збудавалі вялікую турму. З 1860 года места стала важным чыгуначным вузлом, дзе скрыжоўваліся чыгуначныя лініі Каралявец — Коўна і Тыльзыт — Торунь, а таксама лінія на Элк. Дзякуючы добрым транспартным зносінам у месьце атрымалі развіцьцё машынная, тэкстыльная і мэталургічная (завод жалеза), ювэлірная, хімічная (завод аміяку), будаўнічая (цэмэнтавы завод) і броварная прамысловасьць. У 1885 годзе ў Інстэрбургу было 20 914 жыхароў. У 1886 годзе збудавалі мескую бойню, а ў 1889 годзе — каналізацыйныя каналы, вадаправод і электрастанцыю.
За часамі Першае сусьветнае вайны Інстэрбурґ ненадоўга знаходзіўся пад расейскай акупацыяй, але не атрымаў сур’ёзных пашкоджаньняў. У месьце дзеяў сельскагаспадарчы клюб верхавое язды, які меў вялікае значэньне ў акрузе. Па вайны быў адкрыты іпадром, дзе праводзіліся шматлікія спаборніцтвы ў конным спорце, у тым ліку міжнародныя. На гэтым іпадроме трэнавалася, між іншым, каманда Нямеччыны на Алімпійскія гульні ў Бэрліне. Існавала таксама Ліванская ложа жыдоўскай арганізацыі Бнай Брыт. У 1927 годзе ў месьце пачаў працаваць тралейбусны транспарт. У міжваенны час дзеялі няпоўная гімназія з гімназіяй, жаночая гімназія, настаўніцкая сэмінарыя, падрыхтоўчая ўстанова, дзьве сярэднія, чатыры пачатковыя школы і рамесныя школы. Што тычыцца банкаўскае справы, то ў Інстэрбурґу дзеялі філіялы Рэйхсбанку, Усходнепрускага сельскага банку і Банку ўсходняга гандлю й прамысловасьці. Мескі банк пачаў працаваць 1 красавіка 1922 годзе. У 1939 годзе ў месьце было 49 тыс. жыхароў.
За часамі Другое сусветнае вайны 27 ліпеня 1944 года Інтэрбург стаў аб’ектам брытанскага бамбаваньня, якое ўчыніла велізарную шкоду. 22 студзеня 1945 году места запілі войскі 3-га Беларускага фронту.
Па вайне Інтэрбург улучылі ў склад Кёніґсбэрскае вобласьці СССР, а ўжо ў 1946 годзе савецкія ўлады перайменавалі яго ў Чарняхоўск у гонар генэрала Івана Чарняхоўскага, які камандаваў савецкім наступленьнем ва Ўсходняе Прусіі і загінуў пад Мельцакам 18 лютага 1945 году. Па вайне сюды зьбегліся ўцекачы, у асноўным з Беларусі й Курскае вобласьці Расеі. За савецкім часам места было цэнтрам машынабудаўнічае, керамічнае й мэблевае прамысловасьці, а таксама цэнтрам конегадоўлі. З 2016 году ў Інтэрбургу месьціцца цэнтар япархіі Расейскае праваслаўнае царквы.
Побач, у мястэчку Ёргенбургу (Маёўка) добра захаваўся гатычны замак Георґенбурґ, збудаваны самбійскімі біскупамі (цяпер належыць Расейскай праваслаўнай царкве). Побач з замкам знаходзіцца конезавод (цяпер прыватная ўласнасьць).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.