![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Maquina_vapor_Watt_ETSIIM.jpg/640px-Maquina_vapor_Watt_ETSIIM.jpg&w=640&q=50)
Інжынэрная справа
дастасоўная навука / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інжынэ́рная спра́ва, інжынэ́рыя (па-француску: Ingénierie, таксама інжынірынг ад анг. Engineering, зыходна ад лац. Ingenium — вынаходлівасьць; выдумка; веды, майстэрскі) — вобласьць чалавечай інтэлектуальнай дзейнасьці, дысцыпліна, прафэсія, задачай якой зьяўляецца прымяненьне дасягненьняў навукі, тэхнікі, выкарыстаньне законаў і прыродных рэсурсаў для вырашэньня канкрэтных праблемаў, мэтаў і задач чалавецтва.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Maquina_vapor_Watt_ETSIIM.jpg/640px-Maquina_vapor_Watt_ETSIIM.jpg)
Інакш кажучы, інжынэрыя ёсьць сукупнасьць прац прыкладнога характару, якая ўключае перадпраектныя тэхніка-эканамічныя дасьледаваньні й абгрунтаваньні плянаваных капіталаўкладаньняў, неабходную лябараторную й экспэрыментальную дапрацоўку тэхналёгіяў і прататыпаў, іхную прамысловую прапрацоўку, а таксама наступныя паслугі й кансультацыі. Спэцыялістамі, які займаюцца інжынэрай справай называюць інжынэрам. Шырокая інжынэрная дысцыпліна ўключае ў сябе шэраг больш спэцыялізаваныя паддысцыпліны, кожная зь якіх мае больш канкрэтны акцэнт на пэўныя вобласьці навукі й тэхналёгіі.