From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэ́адар І́нгвар Ка́мпрад (па-швэдзку: Feodor Ingvar Kamprad; 30 сакавіка 1926, в. П’етэруд, камуна Эльмгульт, лэн Крунубэрг, Швэцыя — 27 студзеня 2018, в. Ліяторп, камуна Эльмгульт[10]) — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік мэблевага канцэрну IKEA.
Інгвар Кампрад | |
швэдз. Ingvar Feodor Kamprad | |
Гапаранда(en) (Швэцыя), 2010 г. | |
Імя пры нараджэньні | Інгвар Фэодар Кампрад |
---|---|
Род дзейнасьці | прадпрымальніцтва |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1926[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | вёска П’етэруд(sv), лэн Крунубэрг, ляндзкап Смолянд(en), Швэцыя |
Дата сьмерці | 27 студзеня 2018[4][5][6][…] (91 год) |
Месца сьмерці | |
Занятак | бізнэсмэн, прадпрымальнік |
Навуковая сфэра | мэблевая прамысловасьць[d][9] |
Бацька | Фёдар Кампрад |
Маці | Бэрта Нільсан |
Жонка | Кэрстына Вадлінг (1950—1960), Маргарэта Стэнэрт (пам. 2011) |
Дзеці | Сыны: Пітэр, Ёнас і Матыяс (ад 2-й жонкі); прыёмная дачка Аніка |
Узнагароды | |
Сайт | ikeafoundation.org |
Дадаткова | Заснавальнік мэблевага прадпрыемства «IKEA» (1943); уласнасьць — больш за $3,4 млрд (2015) |
Подпіс | |
Нарадзіўся ў швэдзкай вёсцы П’етэруд (цяпер камуна Эльмгульт). Дзед па мячы быў родам зь Нямеччыны, адкуль перавёз сям’ю. Дзяцінства правёў на хутары Эльмтаруд (камуна Юнгбю, лэн Крунубэрг).
У дзіцячым узросьце пачаў гуртам закупаць запалкі ў сталіцы (Стакгольм) і прыбыткова збываць іх у раздроб з ровара суседзям (парафія Агунаруд(en)). Пасьля ў продаж пайшлі рыба, калядныя ўпрыгожаньні, насеньне, шарыкавыя асадкі і алоўкі. У падлеткавым узросьце (16—18 гадоў), у 1942—1945 гг., пад уплывам бацькі і бабулі з Судэтаў зьбіраў грошы для карпаратысцкага(en) грамадзкага аб’яднаньня «Новашвэдзкі рух»(en), і прыцягваў у яго новых удзельнікаў. Адначасна быў чальцом партыі «Швэдзкі сацыялістычны сход»(en), якая адмовілася прызнаць ажыцьцяўленьне Халакосту ў Нямеччыне.
За посьпехі ў навучаньні, 17-гадовым юнаком атрымаў ад бацькі ў падарунак грошы. На атрыманую ўзнагароду ў 1943 годзе заснаваў у вёсцы Агунаруд, дзе жыў яго дзядзька Эрнст, прадпрыемства «IKEA» (акронім ад Інгвар Кампрад, Эльмтаруд, Агунаруд) для рассылкі замоўленых тавараў поштай. У 1953 годзе пашырыў дзейнасьць прадпрыемства на вытворчасьць і збыт унівэрсальна-зборнай мэблі. У 1961 годзе перавёў вытворчасьць мэблі ў Польскую Народную Рэспубліку для скарачэньня выдаткаў на заробкі супрацоўнікаў. У 1976 годзе выдаў кнігу «Запавет гандляра мэбляй» (швэдз. En möbelhandlares testamente). Тады ж пераехаў у Швайцарыю (Эпаленж(en), Лязанская акруга, кантон Во), дзе на 2009 год быў найбагацейшым жыхаром краіны.
У 1982 годзе заснаваў у Нідэрляндах (Лейдэн, правінцыя Паўднёвая Галяндыя) фонд «ІнгКа»(en) (нід. IngKa; ад Інгвар Кампрад) для кіраваньня праз аднайменны холдынг (Лейдэн) крамамі «ІКЕА». 29 сакавіка 1989 г. заснаваў у Ліхтэнштайне (Вадуц) сямейны фонд «Інтэрого»(en) (ням. Interogo) для кіраваньня «Інтэр ІКЕА» (нід. Inter IKEA; Дэльфт, прав. Паўднёвая Галяндыя), што валодае таварным знакам «ІКЕА». У чэрвені 2013 г. сышоў з кіраўніцтва «ІКЕА», старшынём якога стаў яго малодшы сын Матыяс. Вярнуўся на радзіму ў сакавіку 2014 году. Памёр 27 студзеня 2018 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.