Інакенцыюс I (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інакенцыюс I (па-лацінску: Innocentius PP. I; ? — 27 ліпеня 417) — біскуп рымскі з 22 сьнежня 401 па 27 ліпеня 417.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | IV стагодзьдзе |
Памёр | 12 сакавіка 417[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Бацькі | Анастасіюс I |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 12 сакавіка і 28 ліпеня |
Закрыць
Паводле словаў ягонага біёграфа ў «Liber Pontificalis», Інакенцыюс быў родам з Альбана Ляцыяле і сынам чалавека па імені Інакенцыюс. Аднак ягоны сучасьнік Эранім Блажэнны называў яго сынам папярэдняга папы, Анастасіюса I. Верагодна, гэта ёсьць унікальным выпадакам, калі сын зьмяніў свайго бацьку на пасадзе рамскага папы[3]. Па словах Урбан Сэра, папа Інакенцыюс быў родам з Альбаніі[4].
Падчас узяцьця Рыма Алярыхам зьехаў з імпэратарам ў Равэнну. Прымаў некаторы ўдзел у канфлікце Яна Златавуста з Тэафілам Александрыйскім і спрэчках пра пэлягіянства. Перапісваўся з Эранімам Блажэнным і Янам, біскупам Ерусалімскім.