Імплёзія
працэс зьнішчэньня аб’екту ўнутар сябе пад уплывам вонкавай сілы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Імплёзія — працэс зьнішчэньня аб’екту, падчас якога ягоныя часткі разьлятаюцца ўнутар сябе, а ня вонкі, як падчас выбуху. Пры гэтым аб’ект зьмяншаецца ў аб’ёме і канцэнтруе матэрыю ды энэргію. Звычайна прычынай імплёзіі ёсьць розьніца ўнутранага (ніжэйшага) і вонкавага (вышэйшага) ціску або сілаў, якія дзейнічаюць знутры і звонку. Прыкладамі такога эфэкту можна назваць унутраны выбух падводнай лодкі, расьціснутай гідрастатычным ціскам вакольнай вады[1] і каляпс масіўнай зоркі пад уласным гравітацыйным цяжарам.
Пры імплёзіі можа адбывацца і раскід рэчыва вонкі (напрыклад, пры сутыкненьнях кавалкаў адзін з адным), але гэта не канечны і далёка ня сутнасны складнік імплёзіі. Калі дагэтуль аб’ект быў цьвёрдым, то звычайна пасьля імплёзіі ён прымае шчыльнейшую форму.