Іль-дэ-Франс (па-француску: Île de France, літаральна «Выспа Францыі», ці згодна з другой вэрсіяй ад франскага «Liddle Franke» — Малая Францыя) — рэгіён на поўначы Францыі. На поўначы мяжуе з Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Пікардыяй), на ўсходзе — з Эльзасам — Шампаньню-Ардэнамі — Лятарынгіяй (да 1 студзеня 2016 — з Шампаньню-Ардэнамі), на паўночным усходзе — з Бургундыяй — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — з Бургундыяй), на поўдні й паўднёвым захадзе — з Цэнтрам-Валь дэ Люар, на паўночным захадзе — з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Верхняй Нармандыяй). Плошча 12 011 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 11 959 807 чалавек (першае месца ў Францыі). У складзе Іль-дэ-Франс 8 дэпартамэнтаў: Эсон, О-дэ-Сэн, Парыж, Сэн-Сэн-Дэні, Сэна і Марна, Валь-дэ-Марн, Валь-д’Ўаз, Івэлін. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Парыж (2 229 621 жыхароў). Больш за 100 000 жыхароў маюць таксама наступныя гарады: Булёнь-Біянкур (116 794 жыхароў), Сэн-Дэні (109 343 жыхароў, яго ня варта блытаць з галоўным горадам Рэюньёну), Аржантэй (106 817) і Мантрэй (104 139). Тэрыторыя Іль-дэ-Франс — ядро Францускае дзяржавы, яе галоўны эканамічны, палітычны й культурны цэнтар. У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Іль-дэ-Франс не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.
Іль-дэ-Франс | |
Île-de-France | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Статус | рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Парыж |
Улучае | Дэпартамэнты: Парыж (75) Сэна і Марна (77) Івэлін (78) Эсон (91) О-дэ-Сэн (92) Сэн-Сэн-Дэні (93) Валь-дэ-Марн (94) Валь-д’Ўаз (95) 25 акругаў 155 кантонаў 1 280 камунаў |
Найбуйнейшыя гарады | Парыж, Булёнь-Біянкур, Сэн-Дэні, Аржантэй, Мантрэй |
Дата ўтварэньня | 4 чэрвеня 1960 |
Прэзыдэнт савету | Валяры Пэкрэс |
Мовы ва ўжытку | француская |
Насельніцтва (2013) | 11 959 807 (1-е месца) |
Шчыльнасьць | 996 чал./км² |
Плошча | 12 011 км² (13-е месца) |
Месцазнаходжаньне Іль-дэ-Франс | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Код ISO 3166-2 | FR-IDF |
Тэлефонны код | 01 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Вонкавыя спасылкі
Іль-дэ-Франс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.