І́лан Рыў Маск (па-ангельску: Elon Reeve Musk; нарадзіўся 28 чэрвеня 1971 году) — прадпрымальнік і бізнэсовы магнат, фундатар, генэральны дырэктар і галоўны інжынэр кампаніі SpaceX, інвэстар, генэральны дырэктар і архітэктар прадукту Tesla, Inc., фундатар кампаніі The Boring Company, сузаснавальнік Neuralink і Openai, уладальнік сацыяльнай сеткі Twitter. Меркаваны кошт ягоных кампаніяў складае каля 243 млрд даляраў па стане на люты 2022 году[7]. Маск ёсьць самым заможным чалавекам у сьвеце ў адпаведнасьці зь індэксам Bloomberg і Forbes[8][9].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Ілан Маск
Thumb
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1971(1971-06-28)[1][2][3][…] (53 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак праграмоўца, інжынэр, прадпрымальнік, інвэстар, бізнэсмэн
Навуковая сфэра тэхналягічнае прадпрымальніцтва[d] і прадпрымальніцтва[4]
Месца працы
Сябра ў Плянэтарнае таварыства[d], Лёнданскае каралеўскае таварыства і PayPal Mafia[d][6]
Бацька Эрал Маск[d]
Маці Мэй Маск[d]
Дзеці Нэвада Маск[d], Вівіан Уілсон[d], Грыфін Маск[d], Дэм’ен Маск[d], Сэксан Маск[d], Кай Маск[d], Экс Ай Эй-12 Маск[d], Strider Musk[d], Azure Musk[d], Exa Musk[d] і Tau Musk[d]
Узнагароды
сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] (2018) залаты мэдаль Каралеўскага таварыства аэранаўтыкі[d] (2012) асоба году паводле часопіса Time[d] (2021) Time 100[d] (2021) Чалавек року паводле Financial Times[d] (2021) Мэдаль Джона Фрыца[d] (2021) Time 100[d] (2018) NSS Wernher Von Braun Memorial Award[d] (2009) Great Immigrants Award[d] (2010) Axel Springer Award[d] (2020) Мэдаль Стывэна Гокінга за навуковую камунікацыю[d] (2019) Edison Awards[d] (2014) Heinlein Prize for Advances in Space Commercialization[d] (2011) Living Legends of Aviation[d] (2010) Order of Defence Merit Member of the National Academy of Engineering[d] (2022) ганаровы доктар Ельскага ўнівэрсытэту[d] (2015) ганаровы доктар[d] honoris causa[d] Rusty Razor Award[d] (2024)
Подпіс Thumb
Закрыць

Нарадзіўшыся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Маск наведваў Прэторскі ўнівэрсытэт перш чым у 17 гадоў пераехаць у Канаду, на радзіму ягонай маці. Тамака ён навучаўся ва Ўнівэрсытэце Кўінз у Кінгстане, а потым пераехаў у ЗША дзеля навучаньня ў Пэнсыльванскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень бакаляўра ў галіне эканомікі і фізыкі. У 1995 годзе Маск пераехаў у Каліфорнію, каб навучацца ў Стэнфардзкім унівэрсытэце, але вырашыў засяродзіцца на бізнэсе, зафундаваўшы вэб-кампанію Zip2 з сваім братам Кімбалам. Кампанія была набытая кампаніяй Compaq за 307 млн даляраў у​ 1999 годзе, і ў тым жа годзе ён стаў сузаснавальнікам інтэрнэт-банка X.com, які трансфармаваўся ў наступным годзе ў PayPal. У 2002 годзе гэтую кампанію набыў eBay за 1,5 млрд даляраў. У 2002 годзе Маск заснаваў кампанію SpaceX, якая займаецца аэракасьмічнай вытворчасьцю і касьмічнымі транспартнымі паслугамі. У 2004 годзе прадпрымальнік далучыўся да вытворцы электрычных транспартных сродкаў Tesla, Inc., стаўшы старшынём рады дырэктароў і галоўным архітэктарам прадукту. У 2008 годзе ён заняў пасаду генэральнага дырэктара кампаніі. У 2006 годзе ён дапамог стварыць кампанію SolarCity, якая займаецца энэргетычнымі паслугамі, прадукаванымі з сонечнай энэргіі. У 2015 годзе Маск стаў сузаснавальнікам некамэрцыйнай дасьледчай кампаніі Openai, якая працуе над стварэньнем штучнага інтэлекту.

Маска часта крытыкуюць за ягоныя ненавуковыя пазыцыі і супярэчлівыя заявы. У 2018 годзе ён атрымаў пазоў у суд камісіі па каштоўным паперам і біржам ЗША за ягоныя ілжывыя тўіты, у якіх ён распавядаў аб тым, што забясьпечыў фінансаваньне прыватнага паглынаньня Tesla. Маска таксама крытыкавалі за распаўсюд дэзынфармацыі аб пандэміі каранавіруса і за ягоныя іншыя меркаваньні, датычныя штучнага інтэлекту, крыптавалютаў і грамадзкага транспарту.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.