беларускі вайсковы дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
І́гар Па́ўлавіч Азаро́нак (21 красавіка 1962, Чалябінск) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы, генэрал-маёр, быўшы камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь (2006—2011).
Ігар Паўлавіч Азаронак | ||||
21 красавіка 1962 (62 гады) | ||||
Месца нараджэньня | Чалябінск, СССР | |||
---|---|---|---|---|
Прыналежнасьць | Беларусь СССР | |||
Род войскаў | Вайскова-паветраныя сілы Беларусі | |||
Гады службы | 1983 — дасюль | |||
Званьне | Генэрал-маёр | |||
Камандаваў | Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь | |||
Узнагароды | |
З адзнакай скончыў Стаўрапольскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў і штурманаў у 1983 годзе. Пасьля вучэльні да сьнежня 1987 служыў афіцэрам каманднага пункту 53-га гвардзейскага зьнішчальна-авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай зьнішчальна-авіяцыйнай дывізіі 15-й паветранай арміі ПрыбВА. Да верасьня 1989 — намесьнік начальніка штабу 886-га асобнага разьведвальнага палка 15 ва.
Пасьля да чэрвеня 1992 навучаўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. Скончыў акадэмію з адзнакай.
З чэрвеня 1992 на службе ў Беларусі. Па жнівень 1995 — служыў начальнікам штабу і намесьнікам камандзіра 378-й штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь. Пасьля да студзеня 1997 — начальнік аддзяленьня апэратыўнага аддзелу штабу ВПС. Па верасень 1998 — намесьнік начальніка апэратыўнага аддзелу штаба ВПС.
У чэрвені 2000 скончыў Ваенную акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі. Працягваў службу ў беларускім войску.
Да студзеня 2002 — начальнік апэратыўнага аддзелу, намесьнік начальніка штабу ВПС Рэспублікі Беларусь. Потым да кастрычніка 2002 — намесьнік начальніка 2-га ўпраўленьня Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
З кастрычніка 2002 да чэрвеня 2003 — намесьнік начальніка галоўнага штабу, начальнік апэратыўнага ўпраўленьня галоўнага штабу ВПС і войскаў СПА. Потым да лістапада 2006 — камандуючы войскамі Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
Загадам прэзыдэнта РБ № 687 ад 16 лістапада 2006 прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
24 сьнежня 2010 году Ігар Азаронак быў арыштаваны па падазрэньні, якое «трапляе пад артыкул 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі (злоўжываньне ўладай, перавышэньне ўлады альбо бязьдзеяньне ўлады)»[1]. 11 студзеня 2011 году быў адстаўлены з пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.