беларускі вайсковец, дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Станісла́вавіч Це́рцель (нар. 8 верасьня 1966, вёска Прывалкі, Гарадзенскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР, СССР) — вайсковы дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, старшыня КДБ (з 2020).
Іван Церцель | |
наркам. Іван Тэртэль | |
10-ы старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі | |
---|---|
3 верасьня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Валеры Вакульчык |
7-ы старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі | |
4 чэрвеня 2020 — 3 верасьня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Леанід Анфімаў |
Наступнік: | Васіль Герасімаў |
Намесьнік старшыні КДБ Беларусі | |
24 лістапада 2008 — 4 чэрвеня 2020 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 верасьня 1966 (58 гадоў) |
Бацька: | Станіслаў Янавіч Церцель |
Адукацыя: |
|
Узнагароды: |
Бацька — Станіслаў Янавіч Церцель — кінамэханік.
Ва Ўзброеных сілах СССР з 1984 року. У 1989 скончыў Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную камандную вучэльню, у 1994 — Інстытут нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, у 1996 — Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, у 2017 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1993—2007 роках на службе ў ворганах памежнай службы Беларусі, быў начальнікам інфармацыйна-аналітычнай групы апэратыўнага аддзелу 16-га пагранічнага аддзелу памежных войскаў Беларусі.
З 24 лістапада 2008 да 16 сьнежня 2013 — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі па забесьпячэньні эканамічнай бясьпекі і барацьбе з карупцыяй.
З 16 сьнежня 2013 да 4 чэрвеня 2020 — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Уваходзіў у склад міжведамасных камісіяў па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі, па бясьпецы ў эканамічнай сфэры пры Радзе бясьпекі Беларусі. 1 ліпеня 2019 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 441, паводле якой прызначыў Івана Церцеля адным з прадстаўнікоў дзяржавы на ААТ «Нафтан»[1]. Паводле А. Лукашэнкі, «Церцель займаўся ў Камітэце дзяржбясьпекі кантролем у эканоміцы»[2].
4 чэрвеня 2020 року прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 12 чэрвеня 2020 году паведаміў пра ўзбуджэньне 2-х крымінальных справаў па артыкулах «Легалізацыя сродкаў, здабытых незаконным шляхам» і «Нявыплата падаткаў» пасьля ператрусу ў «Белгазпрамбанку». У выніку канфіскавалі каля 4 млн даляраў ЗША і каштоўныя паперы на 500 000 $[3]. 3 верасьня пераведзены на пасаду старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. 17 ліпеня 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб улучэньні Івана Церцеля ў склад Рады бясьпекі Беларусі[4]. 5 лістапада 2020 году А. Лукашэнка надаў Івану Церцелю вайсковае званьне генэрал-лейтэнанта і ўручыў пагоны ў Палацы незалежнасьці[5].
У студзені 2021 году Ігар Макар, былы намесьнік камандзіра баявой групы падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў пляну замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе[6].
У 2011 годзе ўключаны Эўразьвязам у «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў за датычнасьць да разгону акцыяў пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року[7]. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, Церцель быў адказны за рэпрэсіўную работу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі Беларусі[8][9][10][11].
31 жніўня 2020 году Церцель быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[12].
6 лістапада 2020 году быў зноўку дададзены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[13]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ й экс-старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсіяў і запалохвання дзяржаўнага апарату пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці, адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[14]. З-за гэтага жа Церцеля ў свае сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[15], Канада[16], Швайцарыя[17][18]. 24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[19].
Таксама Церцель з 2021 году знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША з 21 чэрвеня 2021 году[20][21].
У сакавіку 2022 году ён трапіў пад санкцыі Японіі[22][23], а ў кастрычніку — Украіны[24].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.