Уфа
горад у Расіі, сталіца Башкартастана / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уфа (руск.: Уфа, башк.: Өфө) — горад (з 1586) у Расіі, сталіца Башкартастана. Насельніцтва 1023,0 тыс. чал. (2007), 11-е месца ў Расіі па колькасці насельніцтва. Заснаваны ў 1574 годзе праз 17 гадоў пасля добраахвотнага прыняцця башкірскімі плямёнамі рускага падданства і ўступлення Башкірыі ў склад Расіі, калі ў мэтах засялення і ўмацавання паўднёва-усходніх меж Расіі, каля Старой Казанскай дарогі ля зліцця рэк Уфы і Белай казанскім ваяводай Міхаілам Нагім была закладзеная невялікая Уфімская крэпасць, на ўсход ад якой яшчэ не было ні аднаго горада аж да Ціхага акіяна.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе ракі Белая (прыток Камы), пры ўпадзенні ў яе рэк Уфа і Дзёма, на Прыбельскай уваліста-хвалістай раўніне, у 100 км на захад ад хрыбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Урала, у 1357 км ад Масквы. Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага пояса. Клімат кантынентальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпература студзеня —14,6 °C, мінімальная —50 °C; ліпеня +19,3 °C, максімальная +40 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў 419 мм.
Уфа знаходзіцца ў часавым поясе MSK+2.
Падзяляецца на 7 гарадскій раёнаў. Найбольш развітыя галіны прамысловасці — нафтаперапрацоўка, хімія, машынабудаванне.