Тэлевізійны фільм
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тэлефільм (значэнні).
Тэлефільм (тэлевізійны фільм) — гульнявы фільм, зняты адмыслова для трансляцыі па тэлебачанні. Пры стварэнні тэлефільмаў улічваецца тэхнічныя магчымасці тэлебачання і асаблівасці ўспрыняцця тэлегледачамі выявы на экране тэлевізара[1]. Часта тэлефільм складаецца з дзвюх і болей паслядоўных, але трансляваных у розны час, частак — серый. Тэлефільмы з вялікай колькасцю серый прынята называць тэлесерыяламі. У англійскай мове для тэлефільмаў з невялікай колькасцю серый існуе назва міні-серыял.