Спіс узнагарод і намінацый фільма «Розум і пачуцці» (1995)
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ро́зум і пачу́цці» (англ.: Sense and Sensibility) — гістарычны драматычны фільм 1995 года рэжысёра Энга Лі, заснаваны на аднайменным рамане Джэйн Осцін 1811 года. Адаптацыяй кнігі займалася Эма Томпсан, яна ж сыграла адну з галоўных роляў у фільме. Іншыя галоўныя ролі выканалі Алан Рыкман, Кейт Уінслет і Х’ю Грант[1].
Эма Томпсан — сцэнарыстка і выканаўца адной з галоўных роляў, якая ўдастоілася найбольшай колькасці ўзнагарод. | ||
Кінапрэмія / Кінафестываль | Вынік | |
---|---|---|
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША | 4 | 4 |
BAFTA | 3 | 12 |
Таварыства кінакрытыкаў Бостана | 3 | 3 |
Супольнасць ланцуга прэмій | 2 | 9 |
Залаты глобус | 2 | 6 |
Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка | 2 | 4 |
Выбар крытыкаў | 2 | 3 |
Брытанская кінапрэмія «Evening Standard» | 2 | 2 |
Таварыства кінакрытыкаў Тэхаса | 2 | 2 |
Оскар | 1 | 7 |
20/20 | 1 | 6 |
Гільдыя кінаакцёраў ЗША | 1 | 3 |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса | 1 | 2 |
Берлінскі кінафестываль | 1 | 2 |
Гільдыя нямецкага артхаус-кінематографа | 1 | 1 |
Гільдыя сцэнарыстаў Вялікабрытаніі | 1 | 1 |
Гільдыя сцэнарыстаў ЗША | 1 | 1 |
Кола кінакрытыкаў Лондана | 1 | 1 |
Нямецкая кінапрэмія | 1 | 1 |
Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі | 1 | 1 |
Хлатрудзіс | 0 | 4 |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Далас—Форт-Уэрта | 0 | 1 |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША | 0 | 1 |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага | 0 | 1 |
Брытанскае таварыства кінааператараў | 0 | 1 |
Гільдыя рэжысёраў ЗША | 0 | 1 |
Давід дзі Данатэла | 0 | 1 |
Спадарожнік | 0 | 1 |
Усяго | 33 | 82 |
У цэнтры сюжэта жыццё дзвюх сясцёр — рамантычнай, але разумнай Элінар і страснай, ранімай Марыяны. Іх радаснае, бесклапотнае жыццё азмрочваецца смерцю бацькі і стратай маёмасці. Застаўшыся беспасажніцамі, сёстры не могуць наладзіць асабістае жыццё, не ўчыніўшы шкоды сям’і. У пэўны момант кожнай з іх трэба зрабіць выбар: розум або пачуцці…
Прэм’ера фільма адбылася 4 снежня 1995 года ў ЗША[2]. Фільм атрымаў практычна ўсеагульнае прызнанне крытыкаў і дасягнуў камерцыйнага поспеху, сабраўшы ў пракаце 135 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 16 мільёнаў. Карціна ўдастоілася шматлікіх узнагарод, сярод якіх 3 прэміі «BAFTA», 2 «Залатыя глобусы» і 1 «Оскар»[3].
Паводле сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 33, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 49 намінацыямі[3]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:
- Сцэнарыстка і актрыса Эма Томпсан: 16 узнагарод, 14 намінацый.
- Рэжысёр Энг Лі: 7 узнагарод, 5 намінацый.
- Актрыса Кейт Уінслет: 5 узнагарод, 4 намінацыі.