Сопла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сопла, у некаторых крыніцах дзюза (ням.: Düse)[1] — канал зменнага папярочнага перасеку, прызначаны для разгону вадкасцяў ці газаў да вызначанай хуткасці і надання струменю патрабаванага кірунку.
Прынцып дзеяння сопла заснаваны на бесперапынным павелічэнні хуткасці вадкасці ці газу ў кірунку плыні ад уваходнага да выходнага перасеку. Для забеспячэння плыні вадкасці (газу) неабходзен перапад ціску з перавышэннем яго на ўваходным перасеку.