Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У перыяд з 2001 па 2100 гады адбудзецца 224 сонечныя зацьменні, з якіх 77 будуць частковымі, 72 колцападобнымі, 68 поўнымі і 7 гібрыднымі[1]. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпадае на 2011, 2029, 2047, 2065, 2076 і 2094 гады. На кожны з гэтых гадоў прыходзіцца па 4 сонечныя зацьменні[2][3][4][5][6][7].
Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 22 ліпеня 2009, самае доўгае частковае зацьменне 15 студзеня 2010. Зацьменне 20 мая 2050 года стане другім гібрыдным зацьменнем за перыяд працягласцю менш за год, папярэдняе гібрыднае зацьменне адбудзецца 25 лістапада 2049.
Спіс утрымлівае дату і час найбольшага зацьмення ў дынамічным часе (у дадзеным выпадку момант максімальнага збліжэння восі конуса месячнай цені з цэнтрам Зямлі), час пазначаны ў UTC. Для поўных і колцавых зацьменняў указаны рэгіёны, у якіх магчыма назіраць максімальную фазу зацьмення[1][8].