Сент-Джордж (Юта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сент-Джордж.
Сент-Джордж (англ.: St. George) — горад, цэнтр акругі Вашынгтон у штаце Юта, ЗША. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы штата на мяжы з Арызонай. Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт. Горад размешчаны ў самай паўночна-ўсходняй частцы пустыні Махавэ, непасрэдна на поўдзень ад гор Пайн-Уэлі, якія адзначаюць паўднёвую мяжу Вялікага Басейна. Горад ляжыць крыху на паўночны захад ад плато Каларада за 190 км на паўночны ўсход ад Лас-Вегаса і за 480 км на паўднёвы захад ад Солт-Лэйк-Сіці.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць