Савет Еўропы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савет Еўропы — найстарэйшая міжнародная палітычная арганізацыя на кантыненце. Галоўнымі мэтамі Савета Еўропы з’яўляюцца: абарона правоў чалавека, развіццё дэмакратыі і ўмацаванне вяршэнства права ва ўсіх краінах-сябрах Савета. Стварэнне арганізацыі датуюць 5 траўня 1949 г., а колькасць яе сяброў складае 46 краін. Штаб-кватэра размешчаная ў г. Страсбург (Францыя).
Савет Еўропы | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | міжнародная міжурадавая арганізацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | англійская і французская |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 5 мая 1949[1] |
Колькасць членаў | 46 краіна |
coe.int (англ.) (фр.) (ням.) (італ.) (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лейтматывам дзейнасці Савета Еўропы з’яўляецца імкненне гарантаваць пачуццё чалавечай годнасці прадстаўнікам усіх народаў, якія насяляюць Еўропу. Шлях да акрэсленых мэтаў, паводле падставовых каштоўнасцей арганізацыі, ляжыць праз агульныя намаганні яе сяброў: у галінах тэрарызму, арганізаванай злачыннасці, карупцыі, махлярства ў кіберпрасторы, кланавання і парушэнняў біяэтыкі, гвалту ў адносінах да дзяцей і жанчын, гандлю людзьмі.
Найбольш вартым стымулам у працы Савета Еўропы з’яўляюцца ўзгодненыя па выніках пасяджэнняў канвенцыі — дакументы, якія гарманізуюць «стракатае» заканадаўства краін-сяброў згодна са стандартамі Савета. Самым вядомым прыкладам такой канвенцыі лічыцца Еўрапейская Канвенцыя аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод, у якой апісаныя тыя правы і свабоды, якія сябры Савета абавязаліся гарантаваць сваім грамадзянам. Паза гэтай канвенцыяй, падчас дзейнасці арганізацыі былі прыняты больш за 200 дакументаў такога тыпу, а апроч таго — пэўная колькасць рэзалюцый, рэкамендацый для асобных краін.