Паўночная Амерыка
кантынент / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўно́чная Аме́рыка (англ.: North America, фр.: Amérique du Nord, ісп.: América del Norte, Norteamérica, аст.: Ixachitlān Mictlāmpa) — адзін з 6 мацерыкоў планеты Зямля, які знаходзіцца на поўначы Заходняга паўшар’я Зямлі.
Хуткія факты Паўночная Амерыка, Тэрыторыя ...
Паўночная Амерыка | |
---|---|
Тэрыторыя | 24,250,000[1][2][3] км² |
Насельніцтва | 565,265,000 (2013) чал. |
Шчыльнасць | 22,9 чал./км² |
Этнахаронім | Паўночнаамерыканец, амерыканец |
Уключае | 23 дзяржаў |
Мовы | англійская, іспанская, французская і шмат іншых |
Часавыя паясы | UTC-10 да UTC |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча Паўночнай Амерыкі без астравоў — 20,36 млн км², з астравамі — 24,25 млн км²[1][2][3]. Да астравоў Паўночнай Амерыкі адносяцца Грэнландыя (2,176 млн км²), Канадскі Арктычны архіпелаг, Вест-Індыя, Алеуцкія астравы і іншыя.
Насельніцтва Паўночнай Амерыкі складае больш 500 млн чалавек, што складае 7 % ад насельніцтва свету. У межах мацерыка часта вылучаюць Паўночнаамерыканскі рэгіён, які аб’ядноўвае ЗША, Канаду, Грэнландыю, Багамы і Бермуды.