Оскар (кінапрэмія, 2019)
91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» / From Wikipedia, the free encyclopedia
91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2018 год адбылася 24 лютага 2019 года ў тэатры «Долбі» у Лос-Анджэлесе.[1] Упершыню з 1996 года на «Оскар» быў вылучаны фільм ад Беларусі — драма «Хрусталь» рэжысёра Дар’і Жук[ru],[2] але ў выніку ў спіс намінантаў на «Найлепшы фільм на замежнай мове» не трапіў.[3] У сваю чаргу расійскі оскараўскі камітэт вылучыў на кінапрэмію ад Расіі мастацкую стужку «Сабібор[ru]», але і яна не трапіла ў канчатковы спіс намінантаў.[4]
Цырымонія ўручэння прэміі прайшла без вядучага, а прамова пераможцы не павінна была быць даўжэй за 45 секунд.[5] Брытанскі гурт «Queen» выступіў разам са спеваком Адамам Ламбертам[en], а Брэдлі Купер і Лэдзі Гага падняліся на сцэну, каб разам выканаць «Shallow[en]» на ўручэнні прэміі.[6] Самым шыкоўным на «Оскары» стаў нарад Лэдзі Гагі, якая з’явілася на чырвонай дарожцы ў доўгай чорнай сукенцы «Alexander McQueen» і калье з адным з самых буйных брыльянтаў у свеце ад «Tiffany» коштам больш за 40 мільёнаў долараў.