Маўчанне ягнят (фільм)
фільм / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Маўчанне ягнят» (англ.: The Silence of the Lambs) — амерыканскі псіхалагічны фільм жахаў 1991 года рэжысёра Джонатана Дэмі, зняты па матывах аднайменнага рамана[en] Томаса Харыса[en] пра серыйнага забойцу Ганібала Лектара. Адаптацыяй сцэнарыя займаўся Тэд Тэлі[en]. Галоўныя ролі выканалі Джодзі Фостэр і Энтані Хопкінс[14].
Маўчанне ягнят | |
---|---|
англ.: The Silence of the Lambs | |
Жанр | трылер[d][1][2][…], фільм жахаў, псіхалагічны хорар[d], psychological thriller film[d], крымінальны фільм[d], драматычны фільм, гомаэратызм у кіно[d] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Orion Pictures[d] |
Працягласць | 118 ± 1 хв. |
Бюджэт | 19 000 000 $ |
Зборы | 272 742 922 $[8] і 130 742 922 $[9] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 30 студзеня 1991[10], 19 красавіка 1991[11], 11 красавіка 1991[12], 14 лютага 1991[13] і 1991 |
Папярэдні фільм | Manhunter[d] |
Наступны фільм | Hannibal[d] |
IMDb | ID 0102926 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Недасведчаная маладая курсантка ФБР Кларыса Старлінг[en] атрымлівае важнае заданне: разгаварыць зняволенага маньяка-канібала псіхіятара Ганібала Лектара, каб той дапамог злавіць іншага маньяка. Лектар гуляе з Кларысай у вытанчаныя псіхалагічныя гульні. Кларыса намагаецца вытрымаць псіхалагічны ціск Ганібала Лектара, і ёй удаецца атрымаць у яго падказкі, якія дапамогуць у расследаванні.
Прэм’ера «Маўчання ягнят» адбылася 30 студзня 1991 года ў Нью-Ёрку. У шырокі пракат карціна выйшла 14 лютага 1991 года. Пры бюджэце ў 19 мільёнаў долараў, фільм сабраў у сусветным пракаце 272,7 мільёнаў долараў, заняўшы пятае месца па зборах за 1991 год. 15 лютага 1991 года карціна была паказана ў межах асноўнай конкурснай праграмы 41-га Берлінскага кінафестывалю[en], дзе «Сярэбранага мядзведзя» за рэжысуру ўдастоіўся Джонатан Дэмі. На 64-й цырымоніі прэміі «Оскар»[en] фільм быў адзначаны ўзнагародамі ў пяці галоўных намінацыях: Найлепшы фільм, Найлепшая рэжысура, Найлепшая мужчынская роля, Найлепшая жаночая роля[en] і Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en]. Гэта трэці і апошні на сённяшні дзень фільм, узнагароджаны адразу ва ўсіх галоўных намінацыях, астатнія два — «Гэта здарылася аднойчы ноччу[en]» (1934) і «Палёт над гняздом зязюлі» (1975).
Крытыкі, рэжысёры і гледачы часта называюць «Маўчанне ягнят» адным з найвялікшых і найбольш уплывовых фільмаў. У снежні 2011 года Бібліятэка Кангрэса ЗША прызнала кінастужку «культурна, гістарычна або эстэтычна значнай» і ўключыла ў Нацыянальны рэестр фільмаў[15][16]. У 2018 годзе часопіс «Empire» паставіў яго на 48-е месца ў спісе 500 найлепшых фільмаў усіх часоў. Амерыканскі інстытут кінамастацтва прызнаў яго пятым з найбольш уплывовых фільмаў-трылераў, а Старлінг і Лектар увайшлі ў лік найвялікшых кінагерояў і кіназлачынцаў.
У 2001 годзе быў выпушчаны сіквел «Маўчання ягнят» — «Ганібал[en]», пасля чаго былі зняты прыквелы «Чырвоны дракон[en]» (2002) і «Ганібал: Узыходжанне[en]» (2007).