Кёльн
горад у Германіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кёльн (ням.: Köln) — чацвёрты паводле велічыні горад Германіі (пасля Берліна, Гамбурга і Мюнхена), з’яўляецца найбуйнейшым горадам у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія, а таксама ўтварае райнска-рурскую метраполію з насельніцтвам болей за 10 млн чалавек. Кёльн з’яўляецца адным са старэйшых гарадоў Германіі, заснаваны старажытнымі рымлянамі ў 38 годзе да н. э. Мяркуецца, што назва горада паходзіць ад старажытнарымскага пасялення Colonia Claudia Ara Agrippinensium. Кёльн ляжыць на рацэ Рэйн. Горад вядомы саборам (Kölner Dom), які з’яўляецца рэзідэнцыяй архібіскупа. Кёльнскі ўніверсітэт належыць да ліку найстарэйшых у Еўропе.
Хуткія факты Краіна, Адміністрацыйная акруга ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць