Кунтуш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кунтуш[1] — верхняе мужчынскае адзенне, якое апраналі на жупан. На Беларусь прыйшоў з Венгрыі праз Польшчу. Разам з жупанам стаў традыцыйным адзеннем заможных людзей, складаючы так званы кунтушовы строй. Шылі доўгім, ніжэй каленяў. Насілі звычайна расшпіленым, каб быў відаць жупан.
Асаблівасць кунтушу — разрэзаныя рукавы, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Рабілі кунтушы з сукна, пазней з шоўку (часам падшывалі футрам) яркага, але цямнейшага за жупан колеру. Падпяразвалі тканым каляровым поясам.