Еўра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́ўра — афіцыйная валюта шэрага еўрапейскіх краін. Сімвал валюты: €, банкаўскі код: EUR. 1 еўра складаецца са 100 еўрацэнтаў. Валюта кіруецца і адмініструецца Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ) і Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ).
Еўра | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Euro грэч. Ευρώ | |||||
| |||||
Коды і сімвалы | |||||
Коды ISO 4217 | EUR | ||||
Сімвалы | € | ||||
Тэрыторыя абарачэння | |||||
Краіна-эмітэнт | Еўрапейскі Саюз | ||||
Афіцыйнае выкарыстанне | Еўрапейскі Саюз | ||||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||||
Дробныя | еўрацэнт (1⁄100) | ||||
Манеты і банкноты ў абарачэнні | |||||
Манеты | 1, 2, 5, 10, 20, 50 cent, €1, €2 | ||||
Банкноты | €5, €10, €20, €50, €100, €200, €500 | ||||
Уведзена | 1 студзеня 2002 | ||||
Валюта-папярэднік | Austrian schilling[d], Belgian franc[d], Cypriot pound[d], Нідэрландскі гульдэн[d], Эстонская крона, Finnish markka[d], Французскі франк, нямецкая марка, Грэчаская драхма, Ірландскі фунт, Italian lira[d], Латвійскі лат, Літ, Luxembourg franc[d], Maltese lira[d], Monegasque franc[d], Portuguese escudo[d], Sammarinese lira[d], Славацкая крона, Slovenian tolar[d], Песета, Ватыканская ліра, ЭКЮ і Куна | ||||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Еўрапейскі цэнтральны банк | ||||
Курсы на 7 чэрвеня 2024 года | |||||
1 USD | 0,9176 € | ||||
1 EUR | 1 € | ||||
1 RUB | 0,01034 € | ||||
1 GBP | 1,174 € | ||||
1 JPY | 0,005893 € | ||||
1 BYN | 0,2813 € | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўра быў уведзены ў безнаяўнае абарачэнне 1 студзеня 1999 года, а 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўнае абарачэнне банкноты і манеты. Еўра замяніў у суадносінах 1:1 еўрапейскую валютную адзінку (ЭКЮ), якая выкарыстоўвалася ў еўрапейскай валютнай сістэме з 1979 па 1998 год.
Еўра кіруецца Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ) на чале з Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ), размешчаным у Франкфурце-на-Майне (Германія). У ЕСЦБ, акрамя ЕЦБ, уваходзяць нацыянальныя цэнтральныя банкі ўсіх дзяржаў-членаў ЕС, незалежна ад таго, ці прынялі яны еўра ў якасці нацыянальнай валюты. ЕЦБ належыць выключнае права вызначаць грашова-крэдытную палітыку ў еўразоне. ЕСЦБ займаецца друкаваннем банкнот і чаканкай манет, размеркаваннем наяўных грошай па краінах еўразоны, а таксама забяспечвае функцыянаванне плацежных сістэм у еўразоне.
Усе члены Еўрасаюза маюць права ўвайсці ў еўразону, калі яны задавальняюць вызначаным патрабаванням да крэдытна-грашовай палітыцы, а для ўсіх новых членаў Еўрасаюза абавязак раней ці пазней перайсці на Еўра з’яўляецца абавязковай умовай уступлення.