Епархія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Епа́рхія (ад грэч. ἐπαρχία) у хрысціянскай царкве — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на чале з епіскапам (архірэем). Першапачаткова епархія як вобласць, якая кіруецца епіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадской абшчыны, але пасля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыі[1].
У грэчаскіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй епархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).
У Рымска-каталіцкай царкве епархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (лац.: dioecesis), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.