Гватэмала
краіна ў Цэнтральнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гватэма́ла (ісп.: Guatemala), Рэспу́бліка Гватэма́ла (ісп.: República de Guatemala) — дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе на захадзе і поўначы з Мексікай, на паўночным усходзе з Белізам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Гандурасам і Сальвадорам; абмываецца водамі Ціхага акіяна і Гандураскага заліва Карыбскага мора. Сталіца — горад Гватэмала.
| |||||
Гімн: «Guatemala Feliz» | |||||
Дата незалежнасці | 15 верасня 1821 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | іспанская[1] | ||||
Сталіца | Гватэмала | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Джымі Маралес Хуан Фуэнтэс Сорыя | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 103-я ў свеце 108 890 км² 0,4 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Шчыльнасць | 17,2 млн.чал. чал. (69-я) 157 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$145 млрд долараў $8400 | ||||
Валюта | Гватэмальскі кецаль | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gt | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GT | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GTM | ||||
Код МАК | GUA | ||||
Тэлефонны код | +502 | ||||
Часавыя паясы | -6 |
Паўднёвая, самая населеная частка — вулканічныя горныя ланцугі і нагор’і Кардыльераў. Самая вялікая па колькасці насельніцтва дзяржава Цэнтральнай Амерыкі. Дзяржаўная мова — іспанская. З’яўляецца спадкаемцам цывілізацыі майя і ў наш час індзейцы і метысы складаюць большасць насельніцтва краіны.
Самы вялікі ў Цэнтральнай Амерыцы аб’ём ВУП, але ўзровень жыцця насельніцтва невысокі. Эканоміка мае сельскагаспадарчую спецыялізацыю і арыентуецца на ЗША. Уваходзіць у Арганізацыю Амерыканскіх дзяржаў (ААД), Цэнтральнаамерыканскі трохкутнік.
Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).