Fox News Channel
From Wikipedia, the free encyclopedia
Fox News Channel (Фокс-Ньюc-Чэнел, скарочана FNC ці Fox News) — амерыканскі інфармацыйны канал са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Яго першы выхад у эфір адбыўся 7 кастрычніка 1996 года. Канал належыць медыя-канцэрну News Corporation аўстралійскага прадпрымальніка Руперта Мёрдака, яго праграмы ствараюцца тэлекампаніяй Fox Broadcasting Company. Канал, які штодня глядзяць каля 1,2 мільёна чалавек, з’яўляецца асноўным інфармацыйным каналам ЗША.[1] Генеральным дырэктарам Fox News Channel з моманту яго заснавання з’яўляецца Роджэр Эйлс.
Хуткія факты Краіна, Зона вяшчання ...
Fox News Channel | |
---|---|
Краіна | ЗША |
Зона вяшчання | ЗША, Зямля |
Час вяшчання | кругласутачна |
Мова вяшчання | англійская |
Цэнтр кіравання | ЗША, Нью-Ёрк |
Тэматыка канала | навіны |
Дата пачатку вяшчання | 8 кастрычніка 1996 года |
Уладальнік | News Corporation |
Слоган | «Fair & balanced» (англ.: «справядлівы і ўзважаны») |
Сайт | foxnews.com |
Закрыць
У лік вядучых тэлеканала ўваходзяць Біл О'Рэйлі, Глен Бек, Майк Хакабі і Такер Карлсан (да 2023 года).