Храм Гроба Гасподняга
царква ў Ерусаліме / From Wikipedia, the free encyclopedia
Храм Гроба Гаспо́дняга (лац.: Sanctum Sepulchrum), вядомы таксама (ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі) пад назваю Храм Уваскрэсення Хрыстовага (грэч. Ναός της Αναστάσεως, Naos tis Anastaseos; араб. كنيسة القيامة, Kanīsat al-Qiyāma; арм.: Սուրբ Հարություն, Surp Harutyun) — хрысціянская царква, на месцы якой, паводле хрысціянскае традыцыі, распялі і пахавалі Ісуса Хрыста, і дзе ён потым уваскрэс.
Славутасць | |
Храм Гроба Гасподняга | |
---|---|
грэч. Ναός της Αναστάσεως | |
| |
31°46′42,40″ пн. ш. 35°13′47,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Ізраіль |
Горад | Іерусалім |
Канфесія | выкарыстоўваецца 6 хрысціянскімі цэрквамі |
Епархія | Іерусалімская праваслаўная царква і Лацінскі патрыярхат Іерусаліма |
Ордэнская прыналежнасць | Brotherhood of the Holy Sepulchre[d] і Order of Friars Minor[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі, барока |
Заснавальнік | Канстанцін I Вялікі і Святая Алена |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Будаўніцтва | 335 год |
Асноўныя даты | |
быў разбураны ў 614, 1009, 1244 гадах пач. ХІ стагоддзя 1130—1147 (перабудова) 1555 (аднаўленне) 1809—1810 (частковае аднаўленне) |
|
Матэрыял | горная парода |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм з’яўляецца мемарыялам Хрыста, тут усё звязана з яго імем. Здаўна, прынамсі з IV стагоддзя, ён з’яўляецца месцам багамолля хрысціян, тут сыходзіць жыватворны агонь на Вялікдзень.
Храм Гроба Гасподняга з’яўляецца галоўным храмам патрыярхіі Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы, а сама ўнутранасць храма падзелена на асобныя прытворы, што належаць некалькім хрысціянскім цэрквам.