Ферма (канструкцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фе́рма (фр.: ferme ад лац.: firmus — моцны, трывалы) — у будаўніцтве, стрыжнёвая нясучая канструкцыя.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ферма.
Фермы выкарыстоўваюцца ў якасці пакрыцця будынкаў, пралётаў мастоў, нясучых канструкцый пад’ёмных кранаў, апор ліній электраперадачы, мачтаў і інш.
Ферма складаецца з прамых і паліганальных паясоў і рашотак. Элементы ферм злучаюцца зваркай, заклёпкамі, урубкамі і інш. У якасці матэрыялаў выкарыстоўваюцца металы, жалезабетон, драўніна і інш.
Паводле тыпу рашотак фермы падзяляюцца на
- бэлечныя,
- бэлечна-кансольныя,
- арачныя,
- кансольныя.