Сэмюэл Лерой Джэксан
амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэмюэл Лерой Джэксан (англ.: Samuel Leroy Jackson; нар. 21 снежня 1948, Вашынгтон) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар. У 1991 годзе атрымаў прызнанне крытыкаў за сваю ролю ў фільме «Трапічная ліхаманка», а пасля з’явіўся ў такіх фільмах, як «Добрыя хлопцы», «Гульні патрыётаў» і «Парк юрскага перыяду». У 1994 годзе зняўся ў фільме «Крымінальнае чытво», што вывела яго на ўзровень суперзорак і прынесла некалькі ўзнагарод. З тых часоў Джэксан зняўся больш чым у 100 фільмах і заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй сваёй кар’еры.
Сэмюэл Лерой Джэксан | |
---|---|
англ.: Samuel L. Jackson | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1948(1948-12-21)[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | LaTanya Richardson[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэлеакцёр, тэлепрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000168 |
samuelljackson.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядомы па шматгадоваму супрацоўніцтву з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, у якога Джэксан зняўся ў цэлым шэрагу фільмаў — «Крымінальнае чытво», «Джэкі Браўн», «Джанга вызвалены», «Агідная васьмёрка», «Забіць Біла 2». Таксама сыграў персанажа коміксаў Ніка Ф’юры ў мностве фільмаў кінематаграфічнай сусвету Marvel.