Сфумата
мастацкі прыём у жывапісе і графіцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сфума́та[1] (італ.: sfumato — затуманены, дымчаты) — у жывапісе і графіцы эпохі Адраджэння жывапісны прыём выкарыстання багацця і тонкасці градацый светлаценю, якому ўласцівы мяккасць мадэліроўкі, няўлоўнасць прадметных абрысаў, адчуванне паветранага асяроддзя, паветранай перспектывы. Распрацаваны Леанарда да Вінчы.
Прыём сфумата выкарыcтоўвалі мастакі эпох Высокага і Позняга Адраджэння венецыянскай і ламбардскай школ (Джарджонэ, Тыцыян), таксама мастакі Паўночнага Адраджэння Альбрэхт Дзюрэр, Ганс Гольбейн Малодшы і іншыя[2].