Жывапіс
від выяўленчага мастацтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жы́вапіс — від выяўленчага мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай фарбаў, што наносяцца на якую-небудзь паверхню. Займае галоўнае месца ў трыядзе выяўленчых мастацтваў (разам з графікай і скульптурай). Падзяляецца на станковы жывапіс (асновай служыць палатно, дошка, кардон) і манументальны жывапіс (творы размяшчаюцца на трывалай архітэктурнай аснове). Сярод жанраў жывапісу — партрэт, пейзаж, нацюрморт, гістарычны, міфалагічны, батальны, анімалістычны і інш. Асобымі відамі жывапісу з'яўляюцца іканапіс, мініяцюра, дыярама, панарама, а таксама дэкарацыйны жывапіс (тэатральныя і кінадэкарацыі). Важнейшыя сродкі выразнасці — кампазіцыя, малюнак і колер (каларыт).