Санта-Марыя-дэла-Пачэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Санта-Марыя-дэла-Пачэ (італ.: Santa Maria della Pace) — тытулярная царква (з 13 красавіка 1587 года) у Рыме, недалёка ад п'яцца Навона. Царква пабудавана ў 1480 годзе пры Папе Сіксце IV у падзяку Багародзіцы па выпадку заключэння дагавора аб міры.
Хуткія факты Санта-Марыя-дэла-Пачэ, Краіна ...
Славутасць | |
Санта-Марыя-дэла-Пачэ | |
---|---|
41°53′59″ пн. ш. 12°28′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Даната Брамантэ |
Заснавальнік | Сікст IV |
Дата заснавання | XV стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Першую капэлу справа ад уваходу ў царкву — капэлу Кіджы (італ.: Capella Chigi) — упрыгожваюць фрэскі працы Рафаэля, створаныя па замове банкіра Агасціна Кіджы і ўяўляюць сабой выявы чатырох сівіл (Кумская, Персідская, Фрыгійская і Тыбурцінская) сярод анёлаў. Рэстаўрацыя ў 1656 годзе праводзілася па планах П'етра да Картона: фасад быў перабудаваны ў барочным стылі.