Пячора Ласко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ласко, або Ляско (фр.: Grotte de Lascaux) — адзін з найважнейшых палеалітычных помнікаў па колькасці, якасці і захаванасці наскальных малюнкаў. Жывапісныя і гравіраваныя малюнкі, якія знаходзяцца там, не маюць дакладнай датыроўкі: яны з’явіліся прыкладна ў XVIII—XV тысячагоддзі да н. э. Доўгі час іх прыпісвалі старажытнай мадленскай культуры, але апошнія пошукі паказалі, што яны хутчэй ставяцца да больш ранняй салютрэйскай культуры.