Новая Францыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вая Фра́нцыя (фр.: Nouvelle-France) — агульная назва французскіх уладанняў у Паўночнай Амерыцы (1534—1763). У розны час у склад Новай Францыі ўваходзілі:
- Канада — сучасныя канадскія правінцыі Квебек, Антарыа і частка берагоў Вялікіх Азёр (у прыватнасці, заснаваны Кадылакам форт Дэтруа — сённяшні Дэтройт).
- Луізіяна (Louisiane) — даліна ракі Місісіпі з сучаснымі амерыканскімі штатамі Луізіяна, Місісіпі, Арканзас, Паўночная і Паўднёвая Дакота, Аёва, Канзас, Місуры, Мантана, Небраска і Аклахома.
- Акадзія (Acadie) — сучасныя канадскія правінцыі Нью-Брансуік, Новая Шатландыя і востраў Св. Іаана (Saint-Jean) — сённяшні Востраў Прынца Эдуарда.
- Новая Зямля (Terre-Neuve) — сучасны Ньюфаўндленд.
Хуткія факты Новая Францыя, Сталіца ...
калонія Францыі | |||||
Новая Францыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Vice-royauté de Nouvelle-France | |||||
|
|||||
Гімн: Marche Henri IV[d] | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Квебек | ||||
Мова(ы) | французская | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Рэлігія | каталіцызм | ||||
Грашовая адзінка | ліўр | ||||
Форма кіравання | абсалютная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць