Мікеланджэла Буанароці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікела́нджэла дзі Франчэ́ска дзі Не́ры дзі Мінія́та дэль Се́ра і Ладо́віка дзі Леана́рда дзі Буанаро́ці Сімо́ні (італ.: Michelangelo di Francesci di Neri di Miniato del Sera i Lodovico di Leonardo di Buonarroti Simoni; 6 сакавіка 1475, Капрэзэ — 18 лютага 1564, Рым) — італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт і інжынер. Яго творы лічыліся найвышэйшымі дасягненнямі мастацтва Адраджэння яшчэ пры жыцці самога майстра[7][8]. Рамэн Ралан пісаў пра яго: «Няхай сам ён быў створаны з гэтага праху зямнога. Але з тлену ўспыхнуў агонь, які ачышчае ўсё, — агонь генія»[9]. Мікеланджэла пражыў амаль 89 гадоў, цэлую эпоху, ад перыяду «Высокага Адраджэння» да пачатку «Контррэфармацыі». За гэты перыяд змяніліся 13 Папаў Рымскіх — ён выконваў заказы для дзевяці з іх. Захавалася шмат дакументаў пра яго жыццё і творчасць — сведчанні сучаснікаў, лісты самога Мікеланджэла, дагаворы, яго асабістыя і прафесійныя запісы. Мікеланджэла таксама быў першым прадстаўніком заходнееўрапейскага мастацтва, чыя біяграфія была надрукаваная яшчэ пры яго жыцці[7].
Мікеланджэла Буанароці | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Мікеланджэла дзі Ладавіка Буанароці Сімоні |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1475(1475-03-06) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1564(1564-02-18) (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Паходжанне | Італія |
Грамадзянства | |
Бацька | Lodovico di Leonardo Buonarroti Simoni[d][6] |
Маці | Francesca di Neri del Miniato Siena[d][6] |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктурны чарцёжнік, мастак, архітэктар, паэт, інжынер, general contractor, пісьменнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр |
скульптура, жывапіс архітэктура, паэзія |
Вучоба |
Даменіка Гірландая Бертольда дзі Джавані |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне, маньерызм |
Вядомыя працы |
«Давід», «Вакх», «П'ета», «Майсей», фрэскі столі Сіксцінскай капэлы, «Страшны суд», Грабніца Папы Юлія II, статуі капэлы Медычы («Джуліяна Медычы», «Дзень», «Ноч», «Ларэнца II Медычы», «Раніца», «Вечар», «Мадонна Медычы»), купал Сабор Святога Пятра і інш. Гл. Творы Мікеланджэла |
Заступнікі | Ларэнца Медычы, Папа Юлій II, Папа Павел III |
Уплыў | Мазачыа, Якопа дэла Кверча, Ларэнца Гіберці, Паала Учэла |
Уплыў на | Анібале Карачы, Андрэа дэль Сарта, Джакама Дэла Порта, Гульельма дэла Порта, Бенвенута Чэліні, Эль Грэка, Радэна, Рубенса, Фрэдэрыка Лейтана і інш. |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярод самых вядомых яго скульптурных прац — «Давід», «Вакх», «П'ета», статуі «Майсея», «Ліі» і «Рахілі» для грабніцы Папы Юлія II. Джорджа Вазары, першы афіцыйны біёграф Мікеланджэла, пісаў, што «Давід» «перавысіў славу ўсіх сучасных і антычных статуй, грэчаскіх і рымскіх, калі-небудзь зробленых»[10]. Адным з самых манументальных твораў мастака з’яўляюцца фрэскі столі Сіксцінскай капэлы, пра якія Гётэ сказаў: «не пабачыўшы Сіксцінскай капэлы, цяжка сабе наглядна ўявіць, што можа зрабіць адзін чалавек»[11][12], а Уільям Дзюрант пісаў, што ў сваім адзінстве яны — «найвялікшае дасягненне чалавека ў гісторыі жывапісу»[13]. Сярод яго архітэктурных дасягненняў — праект купала Сабор Святога Пятра, лесвіцы бібліятэкі Лаўрэнціяна, Капіталійская плошча і іншыя. Даследчыкі лічаць, што мастацтва Мікеланджэла — гэта мастацтва, якое пачынаецца і завяршаецца адлюстраваннем чалавечага цела[14].