Марсель Дзюшан
французскі і амерыканскі мастак-тэарэтык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марсель Дзюшан (фр.: Marcel Duchamp, 28 ліпеня 1887, Бленвіль-сюр-Крэвон — 2 кастрычніка 1968, Нёі-сюр-Сен) — французскі і амерыканскі мастак, тэарэтык мастацтва, які стаяў ля вытокаў дадаізму і сюррэалізму. Творчая спадчына адносна невялікая, аднак дзякуючы арыгінальнасці сваіх ідэй Дзюшан лічыцца адной з самых уплывовых фігур у мастацтве XX стагоддзя. Яго творчасць аказала ўплыў на фарміраванне такіх напрамкаў у мастацтве другой паловы XX стагоддзя, як поп-арт, мінімалізм, канцэптуальнае мастацтва, і інш. У снежні 2004 года ў выніку апытання сярод брытанскіх прафесіяналаў у мастацтве, «Фантан» Дзюшана быў прызнаны найвялікшым творам XX стагоддзя[9].
Хуткія факты Марсель Дзюшан, Імя пры нараджэнні ...
Марсель Дзюшан | |
---|---|
фр.: Marcel Duchamp | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Henri-Robert-Marcel Duchamp[1][2] |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1887(1887-07-28)[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1968(1968-10-02)[3][4][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жусцін-Ісідор Эжэн Дзюшан[d] |
Маці | Lucie Duchamp[d] |
Жонка | Лідзі Саразін-Левасор[d] і Алексіна Дзюшан[d] |
Дзеці | Yo Savy[d] |
Род дзейнасці | акцёр, шахматыст, мастак, скульптар, фатограф, паэт, бібліятэкар, дызайнер, дзеяч мастацтваў, дзеяч выяўленчага мастацтва, кінарэжысёр, філосаф, архітэктурны чарцёжнік, мастак-гравёр, майстар асамбляжу |
Жанр | жывапіс, рэдзі-мэйд[d], скульптура, фатаграфія, канцэптуальнае мастацтва[d] і фігуратывізм[d] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Дадаізм, сюррэалізм і канцэптуальнае мастацтва[d] |
Заступнікі | Уолтэр Конрад Арэнсберг[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць