Арафурскае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арафу́рскае мора(англ.: Arafura Sea, індан.: Laut Arafura) — мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна (па іншых дадзеных адносіцца да Ціхага акіяну) паміж Аўстраліяй і астравамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінея. З усходу, праз праліў Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Серам, з поўдня з залівам Карпентарыя.
- паверхня 1290 тыс. км²
- сярэдняя глыбіня 50—80 м
- максімальная глыбіня 3680 м
- тэмпература вады ад 25 °C да 28 °C
- салёнасць 35—35 ‰
- прылівы да 7,6 м (Новая Гвінея)
Хуткія факты Арафурскае мора, Плошча ...
Арафурскае мора | |
---|---|
Плошча | 1 290 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 3680 м |
Сярэдняя глыбіня | 50—80 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Закрыць
Большая частка дна мора — гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сейсмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора з’яўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны. У мора ўпадае рака Дыгул[1].
Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).