Карпентарыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карпента́рыя (англ.: Gulf of Carpentaria) — заліў Арафурскага мора на поўначы Аўстраліі. Абмежаваны паўастравамі Арнем-Ленд (на захадзе) і Кейп-Ёрк (на усходзе). Заходзіць у мацерык на 600 км.
Заліў адносна мелкаводны (максімальная глыбіня — 69 м). Сярэднямесячная тэмпература вады на паверхні ў большай частцы Карпентарыі ўзімку 23-25 °C, летам 29 °C. Салёнасць 34,8 праміле.
Велічыня прыліваў да 3,2 м. Прылівы няправільныя паўсутачныя. У берагоў моцныя прыліва-адліўныя цячэнні.
У заліве размешчаны астравы Уэлслі, Грут-Айленд і Бікертан. У заліў упадае рака Фліндэрс.
У заліве назіраецца рэдкая метэаралагічная з'ява Ранішняя глорыя.