Фотаапарат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фотаапара́т (скарочана ад фатаграфічны апарат, фатакамэра) — оптыка-мэханічная[1] прылада для фіксацыі аптычнай выявы пэўнага аб’екту на сьвятлоадчувальным слоі[2] фатаграфічнага матэрыялу — спэцыяльнага носьбіту (звычайна фатастужцы або ў форме кампутарнага файлу на электроннай карце памяці).
Тэрмін фатакамэра паходзіць ад лац. camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фатакамэры была менавіта такі цёмны пакой (camera obscura) або прастакутная скрынка зь вельмі маленькай адтулінай у адной са сьцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб’ектыва, camera obscura можа фармаваць выяву (досыць нізкай якасьці па сучасных стандартах) на процілеглай сьценцы. Такія камэры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.
Экспанаваньне фотаматэрыялу ажыцьцяўляецца напрацягу пэўнага прамежку часу, які завецца вытрымкай[3].
У фотаапаратах з фатастужкай спачатку атрымліваецца скрытая выява. Пасьля хіміка-фатаграфічнай апрацоўкі атрымліваюць бачную нэгатыўную (нэгатыў) ці пазітыўную (пазітыў) выяву. Выключэньнем зьяўляюцца фотаапараты фірмы Polaroid, якія зьявіліся ў 1948 годзе і рабілі імгненныя фота.