Тэлефонны плян нумарацыі Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэлефо́нны плян нумара́цыі Белару́сі — парадак разьмеркаваньня і замацаваньня нумарацыі за сеткамі электрасувязі агульнага карыстаньня ў Беларусі.
Паводле Закону Рэспублікі Беларусь ад 2005 году «Аб электрасувязі», Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляе вызначэньне патрабаваньняў да нумарацыі сетак электрасувязі, а таксама «вылучэньне і зьняцьце рэсурсу нумарацыі». Згодна з 16-м артыкулам Закону вылучэньне, выкарыстаньне і зняцьце рэсурсу нумарацыі ажыцьцяўляецца «ў адпаведнасьці з сыстэмай і плянам нумарацыі сеткі электрасувязі агульнага карыстаньня, зацьверджанымі Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым «прынамсі 10 % абсягу рэсурса нумарацыі прызначаецца для забесьпячэньня патрэбаў дзяржаўнага кіраваньня, нацыянальнай бясьпекі, абароны, ахова правапарадку і стварэньня экстраных службаў»[1]. Групай стандартызацыі Міжнароднага саюза электрасувязі 5 сьнежня 1994 году Рэспубліцы Беларусь быў вылучаны міжнародны тэлефонны код 375. Рашэньнем Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь код быў упершыню ўведзены ў дзеяньне 16 красавіка 1995 году.